<?xml version="1.0" encoding="UTF-8"?>
<FictionBook xmlns="http://www.gribuser.ru/xml/fictionbook/2.0" xmlns:l="http://www.w3.org/1999/xlink">
 <description>
  <title-info>
   <genre>child_verse</genre>
   <author>
    <first-name>Григорий</first-name>
    <middle-name>Бенционович</middle-name>
    <last-name>Остер</last-name>
   </author>
   <book-title>Бязглуздыя парады</book-title>
   <date></date>
   <lang>be</lang>
   <src-lang>ru</src-lang>
   <translator>
    <first-name>Тацяна</first-name>
    <last-name>Папова</last-name>
   </translator>
  </title-info>
  <document-info>
   <author>
    <nickname>Bartimeyse</nickname>
   </author>
   <program-used>calibre 0.9.14, FictionBook Editor Release 2.6</program-used>
   <date value="2013-02-01">1.2.2013</date>
   <id>6e3158aa-995f-4e6b-9519-d0759d751550</id>
   <version>2</version>
  </document-info>
 </description>
 <body>
  <section>
   <title>
    <p>Рыгор Остэр</p>
    <p>Бязглуздыя парады</p>
   </title>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Нядаўна навукоўцы вынайшлі,</v>
     <v>што на сьвеце ёсьць неслухмяныя дзеці.</v>
     <v>Яны ўсё робяць наадварот.</v>
     <v>Ім кажуць:</v>
     <v>«Трэба мыцца» -</v>
     <v>яны ня мыюцца.</v>
     <v>Іх вучаць:</v>
     <v>«Трэба вітацца» -</v>
     <v>яны адразу ж пачынаюць не вітацца.</v>
     <v>Навукоўцы прыдумалі, што такім дзецям</v>
     <v>трэба даваць ня добрыя,</v>
     <v>а бязглуздыя парады.</v>
     <v>Яны ўсё зробяць наадварот,</v>
     <v>і атрымаецца якраз правільна.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <p><strong>Гэтая кніжка для неслухаў.</strong></p>
   <p><strong>Добрым дзецям чытаць забараняецца!</strong></p>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі раптам ты згубіўся,</v>
     <v>Помні, дружа, што цябе</v>
     <v>Адвядуць дамоў адразу,</v>
     <v>Калі адрас назавеш.</v>
     <v>Будзь хітрэйшы й разумнейшы,</v>
     <v>Ўсім кажы: «Мой родны дом</v>
     <v>Каля пальмы зь дзікай малпай</v>
     <v>На Гавайскіх астравах».</v>
     <v>Памятай: калі згубіўся</v>
     <v>Ўсіх старайся надурыць,</v>
     <v>Каб не змарнаваць магчымасьць</v>
     <v>За мяжою пабываць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Нічога і ніколі ты</v>
     <v>Рукамі не чапай.</v>
     <v>Ня ўблытвайся абы-куды</v>
     <v>І ні ўва што ня лезь.</v>
     <v>Убок ціхенька адыдзі,</v>
     <v>Стань моўчкі у кутку</v>
     <v>І гэтак нерухома стой</v>
     <v>Да старасьці сваёй.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Хто ня скочыў аніразу</v>
     <v>З парасонам праз вакно,</v>
     <v>Той парашутыстам спрытным</v>
     <v>Ў нас ня лічыцца пакуль.</v>
     <v>Над натоўпам ўсхваляваным</v>
     <v>Яму птушкай не лунаць,</v>
     <v>І з нагой забінтаванай</v>
     <v>У бальніцы не ляжаць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі ўсёй сям'ёй купацца</v>
     <v>Вы на возера пайшлі,</v>
     <v>Не чапай мамулю з татам -</v>
     <v>Хай на сонейку ляжаць.</v>
     <v>Не крычы: «Дапамажыце!»,</v>
     <v>Хай хвілінку адпачнуць.</v>
     <v>Не турбуючы нікога,</v>
     <v>Пастарайся патануць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Лепшага няма занятку</v>
     <v>Як у носе калупаць,</v>
     <v>Бо надзвычай ўсім цікава,</v>
     <v>Што там ёсьцека ў наздры.</v>
     <v>А каму глядзець агідна,</v>
     <v>Той няхай і не глядзіць -</v>
     <v>Да яго мы ў нос ня лезем,</v>
     <v>Не чапляецца няхай!</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі мама вас засьпела</v>
     <v>За ўлюбёнай вашай справай,</v>
     <v>Ну хаця б за маляваньнем</v>
     <v>Ў калідоры на шпалерах,</v>
     <v>Растлумачце ёй, што гэта -</v>
     <v>Ваш сюрпрыз на Дзень жаночы.</v>
     <v>Называецца карціна:</v>
     <v>«Мілай мамачкі партрэт».</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Не чапай чужыя рэчы</v>
     <v>Калі побач ёсьць чужыя.</v>
     <v>Хай яны заплюшчаць вочы</v>
     <v>Ці сыйдуць на пяць хвілін.</v>
     <v>А сваіх чаго баяцца!</v>
     <v>Пра сваіх свае ня скажуць.</v>
     <v>Хай глядзяць. Хапай чужое -</v>
     <v>Да сваіх яго цягні!</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Ты пытаньнямі дурнымі</v>
     <v>Галавы не забівай,</v>
     <v>Бо тады яшчэ дурнейшы</v>
     <v>Знойдзецца на іх адказ.</v>
     <v>А калі дурных пытаньняў</v>
     <v>Назьбіралася зашмат,</v>
     <v>Лепш зьвяртайся да дарослых -</v>
     <v>Ў іх няхай мазгі трашчаць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Рэгулярна хадзіце</v>
     <v>Ў тэатральны буфет.</v>
     <v>Там пірозівы з крэмам,</v>
     <v>Газіроўка-вада.</v>
     <v>На талерках, як дровы,</v>
     <v>Шакалядкі ляжаць,</v>
     <v>І праз трубачку можна</v>
     <v>Піць малочны кактэль.</v>
     <v>Вы квіткоў не купляйце</v>
     <v>На балкон ці ў партэр,</v>
     <v>Папрасіце квіточак</v>
     <v>Ў тэатральны буфет.</v>
     <v>І прыйшоўшы дадому,</v>
     <v>Прынясеце з сабой</v>
     <v>Вы пад сэрцам дрыготкім</v>
     <v>Ў жываце бутэрброд.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі дзяўчынка ты - трывай</v>
     <v>Падножкі ды штуршкі.</v>
     <v>І коскі падстаўляй усім,</v>
     <v>Хто хоча таргануць.</v>
     <v>Затое ты праз колькі год</v>
     <v>Пакажаш дулю ім</v>
     <v>І скажаш: «Фігушкі, за вас</v>
     <v>Я замуж не пайду!»</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі ты зь сябрамі разам</v>
     <v>Выйшаў падурэць на двор,</v>
     <v>Апрануўшы зранку новы</v>
     <v>І прыгожы палітон,</v>
     <v>То ня варта поўзаць ў брудзе</v>
     <v>І качацца па зямлі,</v>
     <v>Лазіць цераз агароджу</v>
     <v>І чапляцца за цьвікі.</v>
     <v>Каб ня бэсьціць і ня брудзіць</v>
     <v>Свой прыгожы палітон,</v>
     <v>Трэба, каб ён стаў старэнькім.</v>
     <v>Гэта робіцца вось так:</v>
     <v>Добра выпэцкайся ў брудзе,</v>
     <v>Пакачайся па зямлі,</v>
     <v>Пералезь праз агароджу,</v>
     <v>Зачапіўшыся за цьвік.</v>
     <v>Зробіцца старым і брудным</v>
     <v>Твой прыгожы палітон,</v>
     <v>І цяпер зусім спакойна</v>
     <v>Можаш на дварэ дурэць:</v>
     <v>Сьмела боўтайся у брудзе</v>
     <v>І качайся па зямлі</v>
     <v>Пералазь праз агароджу</v>
     <v>І чапляйся за цьвікі.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі вырашыў па хаце</v>
     <v>Ты на ровары пагойсаць,</v>
     <v>А табе насустрач з ванны</v>
     <v>Выйшаў тата пагуляць.</v>
     <v>Ў кухню ты не паварочвай -</v>
     <v>Ў кухні цьвердая лядоўня.</v>
     <v>Тармазі у тату сьмела.</v>
     <v>Ён даруе. Мяккі ён.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Ты гісторыю краіны</v>
     <v>Сваёй роднай не вучы.</v>
     <v>Ну каму, скажы, цікава,</v>
     <v>Што даўным-даўно было?</v>
     <v>Бо гісторыю самому</v>
     <v>Можна лёгка прыдумляць</v>
     <v>І расказваць потым байкі</v>
     <v>Невукам такім, як сам:</v>
     <v>«Жыў-быў ў Піцеры Скарына</v>
     <v>І газэты друкаваў».</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>У жыцьці галоўнай справай</v>
     <v>Можа стаць любая дробязь,</v>
     <v>Трэба толькі цьвёрда верыць,</v>
     <v>Што важнейшых спраў няма.</v>
     <v>І тады не перашкодзяць</v>
     <v>Вам ні холад, ні сьпякота,</v>
     <v>У вялікім захапленьні</v>
     <v>Розную рабіць лухту.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Біце палкай жабянятаў -</v>
     <v>Гэта вельмі захапляльна.</v>
     <v>Адрывайце крылы мухам,</v>
     <v>Хай гуляюць пехатой.</v>
     <v>Трэніруйцеся штодзённа,</v>
     <v>І шчасьлівы дзень настане -</v>
     <v>Вам ў якімсьці каралеўстве</v>
     <v>Прапануюць катам стаць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Дзяўчат ніколі і нідзе</v>
     <v>Ня трэба заўважаць.</v>
     <v>Ім кроку не даваць ступіць</v>
     <v>Ніколі і нідзе.</v>
     <v>Часьцей падножкі падстаўляць,</v>
     <v>Зьнянацку іх пужаць,</v>
     <v>Каб ясна зразумелі ўсе -</v>
     <v>Ня трэба вам яны.</v>
     <v>Сустрэў дзяўчынку, дык хутчэй</v>
     <v>Паказвай ёй язык,</v>
     <v>Каб не падумала яна,</v>
     <v>Што закахаўся ты.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі раптам ты з бацькамі</v>
     <v>Вырашыў пачаць вайну,</v>
     <v>Пастарайся здацца маме, -</v>
     <v>Тата не бярэ ў палон.</v>
     <v>І, дарэчы, не забудзься</v>
     <v>Ты мамулі нагадаць,</v>
     <v>Біць палонных па азадку</v>
     <v>Не дае Чырвоны Крыж.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі вырасьцеш вялікім,</v>
     <v>Станавіся прэзідэнтам.</v>
     <v>Бо файнейшае работы</v>
     <v>Ў цэлым сьвеце не знайсьці:</v>
     <v>Ў абавязкі прэзідэнта</v>
     <v>Уваходзіць бег на лыжах,</v>
     <v>Тэніс, на каньках катаньне</v>
     <v>І гульня ў футбол-хакей.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Не пагаджайся ні за што</v>
     <v>Ніколі і ні зь кім,</v>
     <v>А хто пагодзіцца з табой -</v>
     <v>Таго баякам кліч.</v>
     <v>За гэта ўсе цябе пачнуць</v>
     <v>Любіць і паважаць.</v>
     <v>І будзе у цябе паўсюль</v>
     <v>Сяброў сапраўдных шмат.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі ў кухні тараканы</v>
     <v>Маршыруюць па стале,</v>
     <v>Ну а мышы на падлозе</v>
     <v>Зладзілі вучэбны бой,</v>
     <v>Значыць, трэба на часінку</v>
     <v>Кінуць барацьбу за мір</v>
     <v>І распачынаць заўзята</v>
     <v>Барацьбу за чысьціню.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі вырашыў ты зь сябрам</v>
     <v>Па душах пагаварыць,</v>
     <v>Сябра не хапай за гузік -</v>
     <v>Вырвецца яшчэ, зьбяжыць,</v>
     <v>І на памяць застанецца</v>
     <v>Толькі гузік у цябе.</v>
     <v>Сябру трэба даць падножку,</v>
     <v>На падлогу заваліць,</v>
     <v>Зьверху сесьці і тады ўжо</v>
     <v>Па душах пагаварыць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі ты прыйшоў у госьці,</v>
     <v>Не здароўкайся ні зь кім,</v>
     <v>Словаў «дзякуй», «калі ласка»</v>
     <v>Анікому не кажы,</v>
     <v>На пытаньні не адказвай,</v>
     <v>Адвярніся ад усіх,</v>
     <v>І тады цябе ня будуць</v>
     <v>Называць балбатуном.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі здарылася нешта</v>
     <v>Й вінаватых не знайшлі,</v>
     <v>Не хадзі туды, іначай</v>
     <v>Вінаватым будзеш ты.</v>
     <v>Лепш схавайся у куточку,</v>
     <v>А пасьля ідзі дамоў</v>
     <v>І пра тое, што убачыў,</v>
     <v>Ты нікому не кажы.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Не купілі вам бацькі марозіва?</v>
     <v>Не ўзялі ў кіно з сабою ўвечары?</v>
     <v>Трэба на бацькоў тады пакрыўдзіцца</v>
     <v>І сыйсьці бяз шапкі ў ноч халодную.</v>
     <v>Ды ня проста так блукаць па вуліцах,</v>
     <v>А ў дрымучы, цёмны лес адправіцца.</v>
     <v>Стрэць ваўка там шэрага, галоднага,</v>
     <v>Ў пашчу да яго патрапіць, ведама ж.</v>
     <v>А бацькі, калі пра тое ўведаюць,</v>
     <v>Закрычаць, заплачуць ды забегаюць,</v>
     <v>Кінуцца адразу па марозіва,</v>
     <v>Возьмуць у кіно з сабою ўвечары.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Паглядзі, што ў кожным доме</v>
     <v>Адбываецца ўначы:</v>
     <v>Павярнуўшыся да сьценкі,</v>
     <v>Тата з мамаю ляжаць.</v>
     <v>Вуснамі яны варушаць</v>
     <v>У цямнюткай цемнаце,</v>
     <v>І, заплюшчваючы вочы,</v>
     <v>Пяткай торгаюць у сьне.</v>
     <v>Ўвечары ісьці у ложак</v>
     <v>Не згаджайся ні за што.</v>
     <v>І не дазваляй нікому</v>
     <v>Нават коўдру падтыкаць.</v>
     <v>Ну няўжо табе ахвота</v>
     <v>Лепшыя свае гады</v>
     <v>Змарнаваць пад цёплай коўдрай,</v>
     <v>На падушцы, без штаноў?</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі хочаш ты спадабацца дарослым,</v>
     <v>Дык зранку пачні хітраваць і дурэць,</v>
     <v>Брыкацца, кусацца, туды-сюды гойсаць</v>
     <v>І кленчыць сабе падарункі ва ўсіх.</v>
     <v>Гарлай, бі талеркі і сьмецьце раськідвай,</v>
     <v>А потым гадзінку вазьмі адпачні, -</v>
     <v>Адразу расчулена мама і тата</v>
     <v>Зь усьмешкай ласкавай пагладзяць цябе</v>
     <v>І скажуць, што ты - залатое дзіцятка,</v>
     <v>З табою гуляцца адна любата.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі ты прыйшоў на Елку,</v>
     <v>Патрабуй свой падарунак.</v>
     <v>Падлічы усе цукеркі,</v>
     <v>Ці ня зьеў іх Дзед Мароз.</v>
     <v>І яшчэ - ні ў якім разе</v>
     <v>Не нясі дамоў прысмакаў.</v>
     <v>Як наскочуць мама з татам -</v>
     <v>Дык палову адбяруць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі хочуць пакараць вас,</v>
     <v>Бо паводзіліся кепска,</v>
     <v>Ну, да прыкладу, у ваньне</v>
     <v>Спрабавалі вымыць котку,</v>
     <v>Не спытаўшыся дазволу</v>
     <v>Ні у коткі, ні у мамы,</v>
     <v>Прапаную дзейсны спосаб,</v>
     <v>Як пазьбегнуць пакараньня.</v>
     <v>Біцеся ілбом у сьцены,</v>
     <v>Біце ў грудзі кулакамі,</v>
     <v>Плачце, голасна крычыце:</v>
     <v>«Ах, нашто ж я мучыў котку?!</v>
     <v>Варты я сьмяротнай кары!</v>
     <v>Ганьба! Ганьба мне і сорам!»</v>
     <v>Роўненька праз паўхвіліны</v>
     <v>Ўсе заплачуць разам з вамі,</v>
     <v>Вас прабачаць і у краму</v>
     <v>Пабягуць па шакалядку.</v>
     <v>Вось тады спакойна котку</v>
     <v>Вы за хвост цягніце ў ванну,</v>
     <v>Бо нікому і ніколі</v>
     <v>Не пажаліцца яна.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Скажам, у цябе ў кішэні -</v>
     <v>Жменя смачных ледзяшоў,</v>
     <v>А насустрач па дарозе</v>
     <v>Верныя ідуць сябры.</v>
     <v>Не пужайся, не хавайся</v>
     <v>І ня кідайся ўцякаць,</v>
     <v>Не запіхвай ўсе цукеркі,</v>
     <v>Не разгортваючы, ў рот.</v>
     <v>Падыйдзі да іх спакойна</v>
     <v>І бязь лішняй балбатні</v>
     <v>Хуценька дастань зь кішэні...</v>
     <v>І падай сябрам руку.</v>
     <v>Паздароўкайся зь сябрамі,</v>
     <v>Трошачкі паразмаўляй.</v>
     <v>Разьвітайся і пасьля ўжо</v>
     <v>Як хутчэй бяжы дамоў</v>
     <v>Каб цукеркі ўдома зьесьці,</v>
     <v>Пад канапу, брат, залазь.</v>
     <v>Пад канапаю дакладна</v>
     <v>Не сустрэнецца ніхто.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Вазьмі густы вішнёвы сок</v>
     <v>І белы мамін плашч.</v>
     <v>Лі асьцярожна сок на плашч -</v>
     <v>І будзе пляма там.</v>
     <v>Цяпер, каб плямы не было</v>
     <v>На маміным плашчы,</v>
     <v>Плашч трэба цалкам абмакнуць</v>
     <v>Ў густы вішнёвы сок.</v>
     <v>Вазьмі вішнёвы мамін плашч</v>
     <v>І кубак малака.</v>
     <v>Лі асьцярожна малако,</v>
     <v>І будзе пляма там.</v>
     <v>Цяпер, каб плямы не было</v>
     <v>На маміным плашчы,</v>
     <v>Плашч трэба цалкам абмакнуць</v>
     <v>У рондаль з малаком.</v>
     <v>Вазьмі густы вішнёвы сок</v>
     <v>І белы мамін плашч,</v>
     <v>Лі асьцярожна...</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі вы вакно пабілі,</v>
     <v>Не сьпяшайцеся прызнацца.</v>
     <v>Пачакайце, - раптам грымне</v>
     <v>Грамадзянская вайна.</v>
     <v>Артылерыя ўдарыць,</v>
     <v>Шыбы выляцяць усюды,</v>
     <v>І ніхто крычаць ня будзе</v>
     <v>З-за пабітага вакна.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Бі сяброў безь перапынку</v>
     <v>Кожны дзень па паўгадзіны,</v>
     <v>І твая мускулятура</v>
     <v>Будзе цьвердай, як камень.</v>
     <v>А магутнымі рукамі,</v>
     <v>Калі прыйдзе грозны вораг,</v>
     <v>Зможаш ў цяжкую хвіліну</v>
     <v>Ты сяброў абараніць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Ты ня мый ніколі рукі,</v>
     <v>Шыю, вушы, альбо твар.</v>
     <v>Бо занятак гэта марны,</v>
     <v>Бессэнсоўны і дурны.</v>
     <v>Зноў забрудзяцца па часе</v>
     <v>Рукі, шыя, вушы, твар.</v>
     <v>Дык нашто тады старацца,</v>
     <v>Час і сілы марнаваць?!</v>
     <v>Стрыгчыся, хадзіць ў цырульню</v>
     <v>Абсалютна непатрэбна -</v>
     <v>І бяз гэтага пад старасьць</v>
     <v>Аблысее галава.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Ты не дазваляй ніколі</v>
     <v>Ставіць градусьнік сабе,</v>
     <v>Не глытай ні ў якім разе</v>
     <v>Ні пілюль, ні парашкоў.</v>
     <v>Хай баляць жывот і зубы,</v>
     <v>Горла, вушы, галава,</v>
     <v>Лекаў не прымай ніякіх,</v>
     <v>І ня слухай дактароў.</v>
     <v>Сэрца спыніцца заўчасна,</v>
     <v>Ды затое аніхто</v>
     <v>Ні гарчычнік не прылепіць</v>
     <v>І ня зробіць страшны ўкол.</v>
     <v>Калі ў больніцу патрапіў</v>
     <v>І ня хочаш там валяцца,</v>
     <v>Пачакай, пакуль ў палату</v>
     <v>Дзядзя доктар зазірне.</v>
     <v>Укусі яго - і тут жа</v>
     <v>Скончацца твае пакуты,</v>
     <v>Выпішуць цябе адразу,</v>
     <v>І паедзеш ты дамоў.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі мама вам у краме</v>
     <v>Набыла адну машынку</v>
     <v>І астатняе ня хоча,</v>
     <v>Ўсё, што бачыць, набываць,</v>
     <v>Станьце проста, пяткі разам,</v>
     <v>Рукі у бакі растаўце,</v>
     <v>Адкрывайце рот шырока,</v>
     <v>Голасна крычыце: «А!»</v>
     <v>І калі з гандлёвай залі</v>
     <v>З крыкам «Людцы, памажыце!»</v>
     <v>Прадаўшчыцы разьбягуцца</v>
     <v>І усе пакупнікі,</v>
     <v>Вось тады дырэктар крамы</v>
     <v>Падпаўзе і скажа маме:</v>
     <v>«Забірайце ўсё бясплатна,</v>
     <v>Толькі хай ён замаўчыць!»</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Матуля родная вядзе</v>
     <v>Да лекараў зубных?</v>
     <v>Ня трэба літасьці чакаць,</v>
     <v>Дарэмна сьлёзы ліць.</v>
     <v>Маўчы, нібыта партызан,</v>
     <v>І сьцісьні зубы так,</v>
     <v>Каб не змаглі расьціснуць іх</v>
     <v>Сто лекараў зубных.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі ты застаўся дома</v>
     <v>Без бацькоў, зусім адзін,</v>
     <v>Прапаную пагуляцца</v>
     <v>У цікавую гульню,</v>
     <v>Што завецца «Сьмелы кухар»</v>
     <v>Ці «Адважны кулінар».</v>
     <v>Сэнс гульні у гатаваньні</v>
     <v>Самай рознай смакаты.</v>
     <v>Прапаную для пачатку</v>
     <v>Гэткі просьценькі рэцэпт:</v>
     <v>Трэба ў новенькія туфлі</v>
     <v>Выліць маміны духі,</v>
     <v>Потым густа іх намазаць</v>
     <v>Файным крэмам дарагім.</v>
     <v>І, папырскаўшы алеем</v>
     <v>З чорнай тушшу напалам,</v>
     <v>Кінуць ў суп, каторы мама</v>
     <v>Згатавала на абед.</v>
     <v>Паварыць у рондлі з супам</v>
     <v>Роўна семдзесят хвілін.</v>
     <v>Вынікі гульні пабачыш,</v>
     <v>Як дарослыя прыйдуць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі сябар твой найлепшы</v>
     <v>Пасьлізнуўся і упаў,</v>
     <v>Пакажы на сябра пальцам</v>
     <v>Ды хапайся за жывот.</v>
     <v>Хай ён з лужыны пабачыць -</v>
     <v>Не сумуеш ты зусім,</v>
     <v>Бо сапраўдны друг ня будзе</v>
     <v>Засмучаць сваіх сяброў.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі ты яшчэ ня цьверда</v>
     <v>Выбраў у жыцьці дарогу,</v>
     <v>І ня ведаеш, як лепей</v>
     <v>Свой працоўны шлях пачаць.</v>
     <v>Трушчы лямпачкі ў пад'ездах -</v>
     <v>І табе ўсе скажуць «дзякуй».</v>
     <v>Дапаможаш ты народу</v>
     <v>Электрычнасьць зьберагчы.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Каб павыганяць з кватэры</v>
     <v>Розных мух ды камароў,</v>
     <v>Ты сьцягні з вакна фіранку</v>
     <v>І круці над галавой.</v>
     <v>Ўніз пападаюць карціны,</v>
     <v>Тэлевізар, тэлефон,</v>
     <v>Паляцяць вазоны долу,</v>
     <v>Люстра бразьне аб паркет.</v>
     <v>І ад грукату такога</v>
     <v>Разьлятуцца камары,</v>
     <v>Ну а мухі, ашалеўшы,</v>
     <v>Кінуцца у вырай ўсе.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі вырашыў ты зранку</v>
     <v>Без заўвагаў дзень пражыць,</v>
     <v>Хуценька залазь у шафу</v>
     <v>І хавайся ў цемнату.</v>
     <v>Там няма матулі з татам,</v>
     <v>Толькі татавы штаны.</v>
     <v>Там ніхто крычаць ня будзе:</v>
     <v>«Нельга! Перастань! Ня руш!»</v>
     <v>Там ня будзеш назаляцца</v>
     <v>І ня будзеш замінаць,</v>
     <v>Безь ніводнае заўвагі</v>
     <v>Зможаш цэлы дзень пражыць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Пабіцца вырашыў, тады</v>
     <v>Слабейшых выбірай.</v>
     <v>Мацнейшы можа здачы даць -</v>
     <v>Нашто табе яна?</v>
     <v>Чым меншы той, каго ты б'еш,</v>
     <v>Тым весялей глядзець,</v>
     <v>Як уцякае, плача ён</v>
     <v>І «мамачка!» крычыць.</v>
     <v>Калі ж старэйшыя прыдуць</v>
     <v>Малечу бараніць,</v>
     <v>Сам уцякай і горка плач</v>
     <v>І «мамачка!» крычы.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі хочаш, каб татуля</v>
     <v>Назаўсёды звар'яцеў,</v>
     <v>Раскажы яму праўдзіва,</v>
     <v>Што учора ты рабіў.</v>
     <v>Калі ён пры гэтым зможа</v>
     <v>Утрымацца на нагах,</v>
     <v>Дык пра заўтрашнія пляны</v>
     <v>Ты яму распавядзі.</v>
     <v>Калі з выглядам вар'яцкім</v>
     <v>Тата песьні запяе,</v>
     <v>Тут жа ў хуткую зьвяртайся.</v>
     <v>Тэлефон 103. (адзін-нуль-тры)</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі ты гуляў у шапцы,</v>
     <v>І кудысьці шапка зьнікла,</v>
     <v>Не хвалюйся, маме ўдома</v>
     <v>Можна нешта нахлусіць.</v>
     <v>Ды маніць прыгожа трэба,</v>
     <v>Каб ў вялікім захапленьні,</v>
     <v>Сьцішыўшы дыханьне, мама</v>
     <v>Доўга слухала хлусьню.</v>
     <v>Наманіўшы-нахлусіўшы</v>
     <v>Пра загубленую шапку,</v>
     <v>Што яе ў няроўнай бойцы</v>
     <v>Злосны адабраў шпіён,</v>
     <v>Пастарайся, каб мамуля</v>
     <v>Не хадзіла абурацца</v>
     <v>У замежную выведку -</v>
     <v>Там яе «не зразумейт».</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>«Трэба зь меншымі дзяліцца!</v>
     <v>Трэба ім дапамагаць!»</v>
     <v>Гэта правіла заўсёды</v>
     <v>Помніце, сябры мае.</v>
     <v>Вы яго сястры старэйшай</v>
     <v>Ціха-ціха паўтарайце,</v>
     <v>Каб малодшы брат пра гэта</v>
     <v>Анічога не пачуў.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі рукі за абедам</v>
     <v>Вы запэцкалі салатай</v>
     <v>І стыдаецеся пальцы</v>
     <v>Аб настольнік<a l:href="#n_1" type="note">[1]</a> выціраць,</v>
     <v>Апусьціце непрыкметна</v>
     <v>Іх пад стол і там спакойна</v>
     <v>Вашы рукі выцірайце</v>
     <v>Аб суседскія штаны.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі ты ў сваёй кішэні</v>
     <v>Ні капейкі не знайшоў,</v>
     <v>Лезь ў кішэню да суседа -</v>
     <v>Відавочна, грошы там.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі твой сусед па парце</v>
     <v>Моцна кашляе і чхае,</v>
     <v>Абдымі яго - і ў школку</v>
     <v>Ты ня прыйдзеш тыдні два.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Каб кароткіх замыканьняў</v>
     <v>Ў родным доме не было,</v>
     <v>Ты, выходзячы з кватэры,</v>
     <v>Захапі з сабою прас,</v>
     <v>Пыласос, электраплітку,</v>
     <v>Тэлевізар і таршэр.</v>
     <v>Лямпачкі вазьмі таксама,</v>
     <v>Занясі ў суседні двор.</v>
     <v>Але больш надзейна будзе</v>
     <v>Перарэзаць правады,</v>
     <v>Каб ва ўсім мікрараёне</v>
     <v>Тут жа вырубіць сьвятло.</v>
     <v>І з упэўненасьцю, горда</v>
     <v>Можаш ўсім тады сказаць:</v>
     <v>«Ад кароткіх замыканьняў</v>
     <v>Я зьбярог свой родны дом!»</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі сумна ў хаце стала,</v>
     <v>Дык запалкі даставай.</v>
     <v>Татаў гальштук, мамін пашпарт -</v>
     <v>Вось і вогнішча ужо.</v>
     <v>Калі тапачкі падкінуць</v>
     <v>Ці сякі-такі дзяркач<a l:href="#n_2" type="note">[2]</a>,</v>
     <v>Столак<a l:href="#n_3" type="note">[3]</a> можна будзе смажыць,</v>
     <v>Юшку ў тумбачцы варыць.</v>
     <v>А калі бацькі схавалі</v>
     <v>Ўсе запалкі ад цябе,</v>
     <v>Патлумач ім, што запалкі</v>
     <v>Трэба, каб зрабіць пажар.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі, мыючы сыночка,</v>
     <v>Зразумее раптам мама,</v>
     <v>Што яна заместа сына</v>
     <v>Мые нечую дачку...</v>
     <v>То ня трэба нервавацца,</v>
     <v>Ну хіба так гэта важна -</v>
     <v>Ўсе аднолькавыя дзеці,</v>
     <v>Калі брудныя яны.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Як састарэеш, то хадзі</v>
     <v>Заўсёды пехатой.</v>
     <v>Ў трамвай ня пніся - ўсё адно</v>
     <v>Там сесьці не дадуць.</v>
     <v>І зараз мала ёсьць дурных,</v>
     <v>Каб месца саступаць,</v>
     <v>А покуль станеш ты стары -</v>
     <v>Ня будзе іх зусім.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі блізка ля дарогі</v>
     <v>Вы гуляеце ў футбол</v>
     <v>І, паслаўшы мяч ў вароты,</v>
     <v>Раптам чуеце сьвісток,</v>
     <v>Не крычыце: «Гол!», магчыма,</v>
     <v>Гэта міліцыянер</v>
     <v>Засьвісьцеў, бо мяч патрапіў</v>
     <v>Не ў вароты, а ў яго.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Пераходзячы дарогу,</v>
     <v>Не сьпяшайся пад трамвай.</v>
     <v>Пачакай на сьветлафоры,</v>
     <v>Ці ня зьявіцца адкуль</v>
     <v>«Газік» хуткай дапамогі -</v>
     <v>Езьдзяць лекары на ім.</v>
     <v>Хай саб'юць цябе, а потым</v>
     <v>Самі будуць лекаваць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі ворагаў ты хочаш</v>
     <v>Пабароць адным ударам,</v>
     <v>Ні ракеты, ні патроны</v>
     <v>Не патрэбныя табе.</v>
     <v>Ськінь да іх на парашуце</v>
     <v><emphasis>(заканчэньне сам прыдумай)</emphasis></v>
     <v>Ворагі цераз гадзіну</v>
     <v>Самі рынуцца ў палон.</v>
     <v>А калі пусты радочак</v>
     <v>Ты ня хочаш сам запоўніць,</v>
     <v>Прапаную варыянты,</v>
     <v>Выбірай сабе любы.</v>
     <v>Ськінь да іх на парашуце:</v>
     <v>Меншую сваю сястрычку,</v>
     <v>Тату, маму і бабулю,</v>
     <v>Дырэктрысу роднай школы,</v>
     <v>Педсавет у поўным складзе,</v>
     <v>Рухавік ад «Запарожца»,</v>
     <v>Стаматолагаў дзясятак,</v>
     <v>Капрызуліка Арцёма</v>
     <v>Альбо Яначку Папову,</v>
     <v>Сок са школьнага буфета</v>
     <v>Ці «Бязглуздыя парады»...</v>
     <v>Ворагі цераз гадзіну</v>
     <v>Самі рынуцца ў палон.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі мама есьці кліча,</v>
     <v>Пад канапаю хавайся.</v>
     <v>Сьцішся там, каб не адразу</v>
     <v>Тата з мамаю знайшлі.</v>
     <v>А калі за ногі будуць</v>
     <v>З-пад канапы валачы,</v>
     <v>Выдзірайся і кусайся,</v>
     <v>Усчынай сапраўдны бой.</v>
     <v>Калі сілаю дастануць</v>
     <v>І пасадзяць ўсё ж за стол,</v>
     <v>З кубка выверні гарбату,</v>
     <v>Вылі на падлогу суп.</v>
     <v>Рот далонямі зацісьні</v>
     <v>І са столка падай ўніз.</v>
     <v>Падкідай уверх катлеты,</v>
     <v>Хай да столі прыстаюць.</v>
     <v>І з павагаю празь месяц</v>
     <v>Людзі скажуць пра цябе:</v>
     <v>«З выгляду худы і дохлы,</v>
     <v>А характар - быццам сталь!»</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі вырашылі першым</v>
     <v>Стаць у шэрагах народу,</v>
     <v>Ні за што не даганяйце</v>
     <v>Тых, хто сьпераду ідзе.</v>
     <v>Бо празь пяць хвілінаў з крыкам</v>
     <v>Рынуцца назад ўсе бегчы,</v>
     <v>Вы тады натоўп ўзначальце</v>
     <v>І бяжыце як хутчэй.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Да бацькоў тваіх у госьці</v>
     <v>Цёця нейкая прыйшла</v>
     <v>І дарослыя размовы</v>
     <v>Вельмі важныя вядзе?</v>
     <v>Трэба ззаду непрыкметна</v>
     <v>Падыйсьці да цёці, потым</v>
     <v>Гучна крыкнуць проста ў вуха:</v>
     <v>«Стой! Здавайся! Хэнде хох!»</v>
     <v>І калі са стула цёця</v>
     <v>Зь перапуду загрыміць</v>
     <v>І гарбату ці какаву</v>
     <v>На сукенку разалье,</v>
     <v>То, напэўна, вельмі гучна</v>
     <v>Будзе мама рагатаць,</v>
     <v>Ну а тата ў захапленьні</v>
     <v>Сам пацісьне вам руку.</v>
     <v>Потым возьме вас за плечы</v>
     <v>І кудысьці павядзе.</v>
     <v>Там, напэўна, вельмі доўга</v>
     <v>Тата будзе вас хваліць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Ты у спэцыяльным сшытку</v>
     <v>Падрабязна пазначай,</v>
     <v>Хто каго на перапынку</v>
     <v>Як далёка пасылаў.</v>
     <v>Зь кім настаўнік фізкультуры</v>
     <v>Піў кефір ў спартовай залі</v>
     <v>І што тата ноччу маме</v>
     <v>Ціхім голасам шаптаў.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі гострыя прадметы</v>
     <v>Вам патрапілі на вочы,</v>
     <v>Пастарайцеся ў сябе іх</v>
     <v>Як мага глыбей ўтыкнуць.</v>
     <v>Так на прыкладзе уласным</v>
     <v>Зможаце пераканацца</v>
     <v>Ў тым, што гострыя прадметы</v>
     <v>Трэба ад дзяцей хаваць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Да адказу патрабуюць?</v>
     <v>Што ж, умей трымаць адказ.</v>
     <v>Не дрыжы, ня хныч, ня мямлі</v>
     <v>І вачэй не апускай.</v>
     <v>Скажам, запытала мама:</v>
     <v>«Хто тут цацкі раськідаў?»</v>
     <v>Адкажы, што гэта тата</v>
     <v>З тузінам сваіх сяброў.</v>
     <v>Ты пабіўся зь меншым братам?</v>
     <v>Ўсім кажы: «Ён сам пачаў,</v>
     <v>Біў мяне нагой па шыі,</v>
     <v>Лаяўся, як той бандыт».</v>
     <v>Запытаюць, хто на кухні</v>
     <v>Ўсе катлеты пакусаў -</v>
     <v>Адкажы, што кот суседскі,</v>
     <v>А, магчыма, сам сусед.</v>
     <v>Як бы ты ні нагарэзіў,</v>
     <v>Падрыхтуй на ўсё адказ.</v>
     <v>За свае правіны кожны</v>
     <v>Мусіць тлумачэньне даць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі вырашылі цьверда</v>
     <v>Самалёт сагнаць на Захад,</v>
     <v>Ды ня можаце прыдумаць,</v>
     <v>Чым пілотаў напужаць,</v>
     <v>Вы са сьвежае газэты</v>
     <v>Ім урыўкі пачытайце,</v>
     <v>І яны куды заўгодна</v>
     <v>Разам з вамі паляцяць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Дражніцца лепш за ўсё з вакна,</v>
     <v>Зь вялікай вышыні.</v>
     <v>Няблага з танка падражніць</v>
     <v>Альбо з браневіка.</v>
     <v>Калі ж давесьці хочаш ты</v>
     <v>Людзей да горкіх сьлёз,</v>
     <v>То файна будзе іх тады</v>
     <v>Па радыё дражніць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Госьць кубак з кавай упусьціў?</v>
     <v>Ня біце госьця ў лоб.</v>
     <v>Наліце новы кубак, хай</v>
     <v>Спакойна каву п'е.</v>
     <v>Калі яшчэ раз кубак госьць</v>
     <v>Упусьціць са стала,</v>
     <v>Дастаньце шклянку і туды</v>
     <v>Наліце каву зноў.</v>
     <v>Калі ж ў гасподзе вашай госьць</v>
     <v>Ўвесь посуд пераб'е,</v>
     <v>Дык давядзецца за каўнер</v>
     <v>Гарачай кавы ўліць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі вас па тэлефоне</v>
     <v>Нехта дурнем абазваў</v>
     <v>І, адказу не счакаўшы,</v>
     <v>Кінуў слухаўку хутчэй,</v>
     <v>Набярыце тут жа нумар</v>
     <v>З выпадковых іншых лічбаў</v>
     <v>І таму, хто вам адкажа,</v>
     <v>Так скажыце: «Сам дурны!»</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Ты адрэсу роднай школы,</v>
     <v>Дзе пашэньціла вучыцца,</v>
     <v>Быццам множаньня табліцу,</v>
     <v>Добра-добра завучы.</v>
     <v>І калі ты выпадкова</v>
     <v>Раптам стрэнеш дыверсанта,</v>
     <v>Дык яму адрэсу школы</v>
     <v>Неадкладна назаві.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Не сумуйце, калі ў школку</v>
     <v>Выклікаюць раптам маму</v>
     <v>Альбо тату. Без сумневаў</v>
     <v>Клічце ўсю сваю сям'ю.</v>
     <v>Хай прыходзяць дзядзькі, цёткі,</v>
     <v>А яшчэ - стрыечны брацік,</v>
     <v>Калі ёсьць у вас сабака,</v>
     <v>То прыводзьце і яго.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі вырашыў сястрычку</v>
     <v>Толькі жартам напужаць,</v>
     <v>А гаротная па сьценцы</v>
     <v>Уцякае басанож,</v>
     <v>Значыць, жартачкі такія</v>
     <v>Не даходзяць да яе,</v>
     <v>І таму ня варта класьці</v>
     <v>Ў тапці ёй жывых мышэй.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі з хлопцамі сястрычку</v>
     <v>Ты застукаў на двары,</v>
     <v>Не сьпяшайся маме з татам</v>
     <v>Ўсё пра гэта расказаць.</v>
     <v>Вось калі бацькі сястрычку</v>
     <v>Будуць замуж аддаваць,</v>
     <v>Жаніху шапнеш на вуха</v>
     <v>Ўсё, што знаеш пра яе.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі раптам за табою</v>
     <v>Злосны гоніцца натоўп.</v>
     <v>Распытайся падрабязна,</v>
     <v>Хто пакрыўдзіў іх і чым,</v>
     <v>Пастарайся ўсіх суцешыць,</v>
     <v>Кожнаму параду даць,</v>
     <v>Толькі бег не запавольвай -</v>
     <v>Небясьпечна для жыцьця.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Вы не крыўдуйце на таго,</v>
     <v>Хто вас рукамі б'е.</v>
     <v>І не лянуйцеся яму</v>
     <v>Падзячыць кожны раз</v>
     <v>За тое, што з апошніх сіл</v>
     <v>Ён б'е рукамі вас,</v>
     <v>Хаця у рукі мог бы ўзяць</v>
     <v>Цагліну ці дубец.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Сябар твой на нарадзіны</v>
     <v>Цябе ў госьці запрасіў?</v>
     <v>Пакідай прэзенты ўдома,</v>
     <v>Бо спатрэбяцца пазьней.</v>
     <v>Лепш сядай бліжэй да торта</v>
     <v>І ні зь кім не размаўляй,</v>
     <v>Бо пакуль паразмаўляеш,</v>
     <v>Ўсе цукеркі паядуць.</v>
     <v>Дробныя бяры кавалкі,</v>
     <v>Каб лягчэй было глытаць.</v>
     <v>Не хапай салату жменяй -</v>
     <v>Ў лыжку ўлезе значна больш.</v>
     <v>А гарэшкі і цукеркі</v>
     <v>У кішэню, брат, хавай.</v>
     <v>Толькі сочыва ня трэба -</v>
     <v>Цяжка будзе даставаць.</v>
    </stanza>
   </poem>
  </section>
 </body>
 <body name="notes">
  <title>
   <p>Примечания</p>
  </title>
  <section id="n_1">
   <title>
    <p>1</p>
   </title>
   <p>Настольнік - абрус.</p>
  </section>
  <section id="n_2">
   <title>
    <p>2</p>
   </title>
   <p>Дзяркач - венік.</p>
  </section>
  <section id="n_3">
   <title>
    <p>3</p>
   </title>
   <p>Столак - табурэт.</p>
  </section>
 </body>
</FictionBook>
